Асноўныя правілы падручніка пададзены ў кнізе ў выглядзе схем і апорных канспектаў, што павышае цікавасць да прадмета, робіць навучанне больш лёгкім, дазваляе вылучыць галоўнае, сканцэнтраваць увагу на найбольш важных граматычных з’явах.
Прапанаваны матэрыял адпавядае вучэбнай праграме па беларускай мове і можа быць выкарыстаны як пры тлумачэнні новай тэмы, так і пры паўтарэнні і замацаванні вывучанага раней.